?

Log in

No account? Create an account
About this Journal
Links:
Шлях Дзена карцінкі з жыцьця думы творы эра пазітыву тэсты life CXватка асацыяцыi
Current Month
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
09 Ліп 2018 @ 13:31 Працоўныя нататкі


Не напісаў дагэтуль музыку аж 2х месяцаў, але сёньня прыпёрла пісаць іншае, аж бягом. Сёньня калегі за палову дня тыднёвую норму выканалі)) Я ўжо ім сказаў: "Стоп, пачакайце, я запісваю!"

іТАГ:

Галоўны дворнік Бабруйску (кіраўнік аддзелу ўборкі ці нешта такое) – Дворнік. Дворнік Дворнік.
Калі хто не даганяе – мужык па прозьвішчы Дворнік працуе дворнікам.

– Надо разобраться, как люди сексом занимаются, если в городе нет сексопатолога.

– А что делать, если уролог Гжэгож Вандалович?
на заўтра: – С урологом всё не так плохо – он Гжэгож Вандалинович.

– Круты загаловак! "ПРИШЕЛЬЦЫ в Бобруйске! Чем они опасны и как с ними бороться" :) У канкурэнтаў :)
– Ну ня ведаю, мне не захацелася чытаць. Можа таму што я ведаю "(канкурэнтаў)", што там ня можа быць прышэльцаў.

Заходзіць, просіць разьмяняць грошы, паказвае купюру 5 рублёў (самая маленькая купюра). Адразу нарываецца на пытаньне:
– Па дзесятцы?


І а футболе) ня нашае.
"Вот ввели видеопросмотры, и все вечные фавориты отправились по домам. Совпадение? Не думаю."

І ага, я й не зьнікаў ;)
і перевод наведением :)

About this Entry
падыходзь-налятай! :))
01 Тра 2018 @ 00:39 музыкі месяцаў

Яны былі. Але ня ў студзені. Год пачаўся без музыкі. Неяк проста так. "Проста"...
А ў лютым было адназначнае Жыцьцё на Марсе - Боўі. Цікава, што 2 гады таму цэлы месяц Марс на роўных змагаўся з маёрам Томам, і зусім трошкі саступіў. Каб праз 2 гады ўзяць сваё. Дзякуючы "музыцы на караблі"..)
Сакавік раптоўна апынуўся такім... непадобным да сваёй песьні... ((... Але песьня сакавіка-18 ўсё роўна не пра сакавік, а Вясна - Кацярыны Ваданосавай

А на песьню красавіка нават магу даць спасылку. Нават дзьве. А можна й больш) Спадзяюся ў траўні яна ня скончыцца.
We conquered all of Europe - Liverpool' fans






Хаця й усе гэтыя сьвяты жыцьця праходзяць безь мяне.

Пакуль.

About this Entry
Ja. "default"
21 Крс 2018 @ 01:55 10


10!!! 10 год таму ў мяне завёўся Касьцік :) І я ў яе.
"Калі ёсьць на сьвеце чалавек, якога вы б ніколі не сустрэлі без інтэрнэту..." Ужо для гэтага яго трэба было прыдумаць.
І аказваецца сяброўства можа цягнуцца так доўга. Так далёка. Такое моцнае.
Нам ужо 10, Коцька!
і 3 дні)


About this Entry
there is Always Hope
25 Сак 2018 @ 04:20 БНР 100
Месцазнаходжаньне: мая краіна

Удзельнікі Ўсебеларускага Кангрэсу ды айцы-заснавальнікі з Рады Беларускай Народнай Рэспублікі не падгадвалі прыняцьце Дэклярацыі Незалежнасьці пад прыгожую дату. І вельмі сумняюся каб хоць хто зь іх падлічваў, што праз прыгожыя 100 год гэты дзень прыйдзецца ня толькі на Зьвеставаньне, але й на Вербную нядзелю, проста на нядзелю.
Але дакладна ніхто тады ня мог і падумаць, што праз 100 гадоў Беларусь будзе незалежнай, а гэты дзень дзяржаўным сьвятам ня будзе. Што яго быццам бы свая беларуская ўлада будзе ўсяляк прыніжаць, а народным сьвяткаваньням перашкаджаць.
У страшным сьне не прысьніць жа.

Напрыканцы на сьвята - што харошага.
Хоць праз 100 год, хоць у Менску ды шчэ ў пары месцаў дазволілі пройдуць годныя сьвяткаваньні.
І праз 100 гадоў жыве.
Жыве Беларусь!


#БНР100

About this Entry
BLR
31 Снж 2017 @ 01:36 3
Месцазнаходжаньне: deep inside

Больш за месяц не было калі напісаць што Дзінцы-та ўжо 3 годзікі!

А Дзінка ўжо дарослая. Пара думаць пра ўнучат)

Кажуць, што сабакі могуць вывучыць да 200 словаў. Прыкіну сходу, што Дзінка дакладна ведае:

Дзінка:) -Дзіна-Дзінуля-Дзінуся-Дзінуха-Дзінуэнда-Малыш-Малая-Лапуля - ведае што гэта ўсё яна :)
Хадзем!, Гуляць, Стой-Стаяць!, Сядзець!, Ляжаць!, Побач! Сядзі, Чакай, Я хутка буду,
Кушаць, Піць, Дабаўка, Смачняшка, Лівэрпуль! (значыць трэба бегчы радавацца, смачняшку дадуць),
Сасіскі, Каўбаска, Канацік, Мішка - любімыя цацкі,
Чухі-чухі, Пузік, Прычоска,
Річі, Альма, Нік, Булька, Гера, Буська і іншыя сябры-сяброўкі ды іхныя бацькі з тымі ж імёнамі,
Дзе? (Альма, сасіскі, бацькі, пакуль незнаёмыя сабакі і г.д. - значыць трэба шукаць, хутчэй бегчы),
Лапу, Другую (тобіш яна разумее што "другая" гэта ня нейкая канкрэтная, а ня тая што перад гэтым! А парадак кожны раз вырашае сама!), Вочкі (даць іх паглядзець-пачысьціць), Зубы (тое самае), Дзьве лапы, Цырк (значыць даць абедзьве лапы й падняцца ў весь рост),
Традыцыя (складаны рытуал выхаду на канкрэтную пляцоўку пад час начной прагулкі), Дамой
і шмат яшчэ словаў і адценьняў, бо зь ёй можна размаўляць, напрыклад пераконваць што пара ўсёткі ісьці да хаты, як бы не хацелася шчэ пагуляць.

Шукаць ключы пакуль не навучылася( Мабыць трэнер фіговы :)

А пра розныя выбрыкі характару тут і не раскажаш :) Напрыклад: Хадзем гуляць! - толькі нос з пад'езду - фу якая мряка - хадзем дамой! :))

але што скажу - Дзінка вельмі палюбіла гірлянду на вакне. Стаіць і глядзіць - аганёёёёчкі..)

Дзінууулька... хай табе неяк будзе добра ў новым годзе.!

About this Entry
Дзінка)
06 Ліс 2017 @ 01:03 я прывітаньні шлю праз моры. як колас, што зь зямлі паўстаў...

Пад канец месяцу, зусім небагатага на нейкую выразную музыку, раптам падумалася - во гэта ж нармальна на песьню месяцу. (і прыкольна, надзвыяай рэдка - яно ня мела ніякіх адносін ні да якой гульні) На нешта так падумалася. Што тады ці круцілася ў галаве, ці зьнекуль гучала.
Праз пару гадзін я наткнуўся ў сеціве на гэта. І забыў што было яшчэ.

https://soundcloud.com/tuzinhitou/svyatlana-ben-u-sherym-zmroku-na-slovy-z-kharyka

Так, гэта вельмі па тэме канца гэтага кастрычніку, "чым жыла нашая частка краіны". Хаця такіх песень мінімум 12, я ўсе нават ня чуў. Але гэта й проста на мяне неяк лягло. І чым далей тым мацней мяне торкае...
Гэта... гэта не цудоўна, не шыкоўна, не фантастычна, не пранікнёна, не "словаў бракуе каб выказаць гэта". Гэта проста шматкроп'е й безьліч схаваных у ім клічнікаў...

І гэтым разам няважна што гэта Бенька. Бо раней яно часта было для мяне важна - бо гэта ж даўняя сяброўка Бенька, што заўсёды дае ёй пару дадатковых плюсаў. Гэтым разам ніякія плюсы непатрэбныя, тым больш дадатковыя. Гэта... больш чым Бенька. Чым "мая" Бенька. Гэта новая яна, нават пасьля "Анёла" - новая й іншая. Я б сказаў што гэта беларуская Бьёрк - калі б гэта была хоць для нечага патрэбнае, каб гэткае параўнаньне было вартае каб быць.

Гэта проста шматкроп'е і безьліч схаваных у ім клічнікаў.

Гэта вельмі простыя й пры гэтым вельмі моцныя словы, якія натуральна жывуць у касьмічнай музыцы. ... І тое адкуль гэты верш - дадае ў гэтую безьліч дадатковую безьліч. Вельмі моцную, вельмі патрэбную.

Ну й так, гэта стала й музыкай гульні. Як жа такім не падзяліцца. ...

About this Entry
Ja. "default"
05 Кст 2017 @ 14:55 музыка верасьня


Па вялікім рахунку яе не было.
Хаця адпачатку было зразумела што падыйдзе "Группа крови", мабыць лепш у аркестровым варыянце.
У самы добры момант, у сонечным грыбным лесе ў галаве няспынна круціліся "Суровые годы" з "Сабачага сэрца". А напрыканцы стала ясна, што ролю мм запраста можа выканаць спліноўскі "SOS". Менавіта выканаць ролю, бо падыйдзе любы.


калі pleer.com запрацуе, мо гукі й павешу. а мо й навошта, і так усё зразумела.

About this Entry
Ja. "default"
12 Врс 2017 @ 14:52 3

А гэта першы зь сёняшніх сноў.


В Земле случилась дырка, ...Collapse )

About this Entry
Ja. "default"
12 Врс 2017 @ 13:48 3

Пасьля ўсяго што будзе запісана, быў яшчэ й трэці! За адну ноч з раніцай!.. А запішу два. Апошні вось не запомніўся. Перабор мабыць зь першых дзьвух.

Спачатку другі. (запишу всё по русски вдруг кто прочитает)

Была война, мы воевали с немцами. ...Collapse )

=> Next entry

About this Entry
Ja. "default"
30 Жнв 2017 @ 23:00 м м


Дзьве.
Ня тое што пароўну.
Разам.


Cкачать Безвоздушная тревога на pleer.com


Download Linkin Park Waiting For The End from pleer.com

About this Entry
Ja. "default"
21 Жнв 2017 @ 13:26 The Beatles i Скарына

Ох, як жа цікава было! Вось толькі што, а памяць імкліва разьядае ўсё на ўрывачныя карцінкі з прыкладным зьместам(

В большом старом доме с высокими потолками но неширокими комнатами и строгой обстановкой в полутьме - наверно служит общежитием - несколько хлопцев и девчина-куратор. Каждому своё задание на выбор, типа "написать про Скарыну". Чытаць болей...Collapse )

А вчера один учёный сделал открытие в медицине. Чытаць болей...Collapse )


About this Entry
нопэрапон
03 Жнв 2017 @ 15:26 Што такое Дзен (частка 2)


ЖЖ сапсавалі дэбілы, зручнай апытанкі ня будзе, толькі камэнтамі

Што Дзена найбольш парадавала ў мінулым месяцы?

- Заплывы Дзінкі
- Усьведамленьне што хутка пачнецца футбольны сэзон
- Баварыя-Лівэрпуль 0:3
- Зьяўленьне сваіх агуркоў
- Запрашэньне правесьці віктарыну на фэсьце

About this Entry
Ja. "default"
31 Ліп 2017 @ 23:59 ...

Музыка гэтага ліпеня пачалася, між іншай файнай музыкі, на разьвітаньні зь Сяргеем Прохаравым...
і прайшла скрозь гэты ... месяц, празьвінела ў душы тонкай струной на мяжы...
і напрыканцы зноў сустрэлася з гэткай жа тэмай.

(месцамі тэкст лёгка зразумелы але зусім ня важны. Часам каб стаць музыкай месяцу дастаткова гэткай пранізьлівасьці й супадзеньня ў назьве.)

July morning


Uriah Heep July Morning


About this Entry
Ja. "default"
26 Ліп 2017 @ 23:37 Файнае сьвята малой


Дзінцы 2 і 8. Дзінка адкрыла купальны сэзон) І наогул файна правяла гэты дзень.




About this Entry
Дзінка)
25 Ліп 2017 @ 20:15 Што такое Дзен (мабыць частка 1)

шматгадовай даўніны задумка, а пакуль невядома чаго чакаў - ужо мала тут народу... Але ў тых хто застаўся хочацца запытаць. Ціпа праверка але проста так. Можна пагуляцца нават слаба мяне ведаючы; усё можна адказваць прыкладна.

Ітак, хто наколькі мяне ведае ці як уяўляе. Перевод основного по ходу. Можно отвечать примерно. Ответы скрінятся (возможно - до поры).


1 - Колькі мне год? (мой возраст)
2 - Якія нацыянальнасьці ўва мне намешаныя, наколькі (калі намешаныя)
3 - Колькі родных братоў і/ці сясьцёр, колькі разам са стрыечнымі (сколько вместе с двоюродными-троюродными)
4 - Мая адукацыя? (образование)
5 - Маё любімае чысло/чысла
6 - У якіх краінах я пабываў (в каких странах был, границы на сегодняшний день; хотя бы количество)
7 - Чым займаюся зараз (апроч фігні)) (моя работа, занятия)
8 - Ці знаходзіўся калі-небудзь у сапраўдным заключэньні (находился ли в заключении (не короткое задержание "для выяснения"))
9 - Хто "жыве" ў маёй машыне? Як яго імя?
10 - Мой другі футбольны клюб? (второй любимый-?)
11 - Кітай ці Японія?) (что "выбираю", больше нравится)
12 - Наколькі мне важна падабацца людзям? (насколько важно нравиться другим?)
13 - У мяне ў хаце чатыры віды відэльцаў - які мой любімы? (какую вилку обычно выбираю):
плоская металлическая с рисунком "сеточкой"; металлическая с объёмной округлой ручкой и рисунком "волнистые линии/растения"; металлическая с объёмной округлой ручкой и "Кремлём"; с пластмассовой-эбонитовой чёрной ручкой из когда-то праздничного набора.


About this Entry
Ja. "default"
03 Ліп 2017 @ 23:46 Мара мора

Марская музыка месяцу. Напачатку здавалася што могуць быць іншыя варыянты - потым зьявілася гэта й стала адна.
А калі вы ўжо бачылі гэта недзе - не зьдзіўляйцеся) "Патамушта савместный труд, ..)) он аб'едіняет!" (с))) І ня дзіва што й яшчэ многія людзі кале й ня выбралі гэта сабе ў песьні месяцу (бо ня ведаюць што так можна))) - але зацанілі палюбілі й запомнілі.
Бо раней тут часта музыкай было якое-небудзь "Ау7_1-7", а цяпер ёсьць і "УШ-open_Лоцман7" :) -
Frei wie der Wind, Santiano.




/і вось гэтага багацьця няма нармальна на ютубе ды з правільным стопкадрам..
затое ёсьць тут, у Лівэрпульскім радыё, вялікай суполцы ды памяці народнай)/


About this Entry
bond..
13 Чэр 2017 @ 22:49 13


Между годом и десятью
две недели и восемь жизней
...

Чарговы раз узгадалася, аж захацелася запісаць...
Адзін з найярчэйшых успамінаў пра бабулю Ліду.
Адзін з апошніх...
...Collapse )

About this Entry
bely szum
09 Чэр 2017 @ 11:46 Тры на 5


Пара музыку траўня запісаць. Там праблем зусім не было, зь сярэдзіны месяца 2 прэтэндэнты. А потым аказалася што ёсьць яшчэ адзін, незаўважна падкраўся зь "лівэрпульскага радыё мабільнага фан-сэктару", чамусьці некалькі разоў пасьпелі праслухацца старыя гіты ў новай апрацоўцы, і найбольш запала ў душу гэта...
Вось і няма праблем - а як жа выбраць? )

На гэты момант растаноўка сіл такая )))
у парадку мінімальнага ўзрастаньня, 3 песьні на 2 месцы:

Лягічная й заслужаная Гісторыя жыцьця ад Navi

Cпампаваць

Незразумела чаму гэтая з кучы абноўленага й ня вельмі Бумбоксу - Квіти в волоссі. Без такіх моцных падстаў як TV-конкурсы, самастойная, таму сурёзны прэтэндэнт на лідарства.

Cкачати

І тая што ня толькі з аднаго разу запомнілася, ня толькі падпявалася, але й напявалася, у галаве сама круцілася аж з момантаў абуджэньня. Мабыць таму й усёткі першая.
City lights - Blanche

Download Blanche City Lights for free from pleer.com


About this Entry
Ja. "default"
26 Тра 2017 @ 22:10 2,5

усёткі сёньня ў Дзінцы Дзень народзінаў. Дзінка - найлепшае што ёсьць, адзін з найцудоўнейшых цудаў сьвету.
Пару месяцаў прапускаў, сёньня прапускаць нельга.

За гэты час Дзінка імгненна жорстка аблаяла хлапца які ўначы падняў на мяне руку. Ён працягнуў яе каб павітацца :) але нават я яго не адразу пазнаў - а Дзінка яго адразу папярэдзіла. Гуляла ў футбол у лесе, хамячыла смачняшкі за лівэрпульскія галы, шастала па гаражах і гораду, бегала за сябрамі й сумавала па бацьку. І ленавалася падумаць як выйсьці з пакою дзе сама сябе зачыніла.
Я шмат чаго плянаваў напісаць але выляцела ўсё з галавы.
Але лета ў краю настала - малая толькі выбягае на вуліцу, адразу нырае ў траву й дзьмухаўцы.
Бяжы, Дзінка, кувыркайся.




About this Entry
Дзінка)
24 Тра 2017 @ 00:04 крутыя сны прыходзяць чарадой

Вось і цяпер. Падрабязнасьці праўда не раскажу, і ўжо блытаю хто/што там дзе. І крыніца для сну відавочная - перад сном начытаўся габрэйскіх пісьменьнікаў. Але месцамі крута.
кароткі зьмест:Collapse )

About this Entry
Ja. "default"
22 Тра 2017 @ 22:29 гэта толькі сон.

даўно сноў не запісваў. такое ух лепей запішу.

Я недзе ў Менску на тэрыторыі нейкай бальніцы. І раптам бачу - ...Collapse )

перевод наведением

About this Entry
Ja. "default"
30 Крс 2017 @ 00:39 ...а слов не пойму

Жужу забілі...
Але яшчэ папішам. З дубляваньнем у Дрым.


Песьня красавіка, як і чакалася, вызначылася на пачатку месяца ды ёю й засталася.
Назваць пакуль пры строгіх правілах нельга, бо гэта зноў саўндтрэк Аўдзенцыі, 9й, а яна ў Менску будзе толькі 4га траўня.
І гэтая песьня там будзе. Сёмай. Ці дзявятай)..


P.S.


About this Entry
Ja. "default"
05 Крс 2017 @ 14:00 Такі месяц

быў, што не да песень.
Што вось такая аватарка пад гэткі цэтлік.
Музыкі куча было, і зь ёй працаваў - але ня тое гэта ўсё, не для музыкі месяцу. Але й зусім без нельга. Асабліва калі варыянт ёсьць.
Просьценькая але ад душы песенька, па тэме, і прычапілася. Хаця й злаваўся на аўтарку, што яна з шасьці разоў ніразу ня вымавіла зразумела адно слова. Потым напісалі, што там былі нейкія "бонстікі". потым я іх нават убачыў.
Фіг зь імі.
Песьня сакавіка-17 - Naka "Превратили в дармоедов"


А прэтэндэнтка на песьню красавіка зьявілася адразу таксама невясёлая

About this Entry
BLR
26 Сак 2017 @ 21:21 Такія дні.

Мінулы Дзінкін штомесяцовы Дзень Народзінаў застаўся без запісу. Сёньня ледзь таксама, толькі з сур'ёзнай нагоды.
Але Дзінка такі атрымала галоўны падарунак - тата вярнуўся да хаты.
Яшчэ сёньня.

Толькі 5 зь лішком гадзін прасядзеў.

Няма сіл зараз пісаць гісторыі затрыманых, хоць і адна другой круцей. Заўтра напішу.
Прагуляцца з малой пяток хвілін - і спаааааць.

About this Entry
BLR
20 Сак 2017 @ 16:14 Вясна
Месцазнаходжаньне: Бабруйск і ваколіцы



Даўно ня бачылісяCollapse )

About this Entry
fotakot