?

Log in

No account? Create an account
12 Снж 2013 @ 17:25 Пагуляем? :)

Хто ў курсе што такое "Мелатрэк" могуць адразу пераходзіць да фіналу.
Астатнія (мясцовыя) будзьце ў курсе - гульнюшка такая ваколмузычная. Па многіх выходных у менскім бары "Графіці" праходзіць. Мае і многім з вас знаёмыя схватчыкі-мазгабойшчыкі праводзяць (калі хто ня ў курсе й што такое "Мазгабойка".. - ну не зьвяртайце ўвагі :) ) Звычайна Вайл-Кранка-Каця-Дзіма праводзяць.
Каманды па 2-4 чалавекі, некалькі тураў: адгадаць што за песьня хто пяе, адкуль музыка, якія словы прапушчаныя, пазнаць гурт/песьню па апісаньню, разабраць задам наперад ды іншыя "адгадай мэлёдыю"

Дык пра што я.
У наступныя выходныя - мелатрэк "Melodzienii".
Зразумела чыйго аўтарства :)
Пачатак у нядзелю 22.12 13.00, калі будзе зашмат каманд - тады і ў суботу 21.12 12.30

Рэгістрацыя каманд будзе на днях абвешчаная ЎКантакце.
Гэты пост можна лічыць прэрэгістрацыей ;) і ўжо дакладна - кансультацыей.



About this Entry
I'm a real alien, I'm an alien